Вобразы вольги у рамане гандлярка и паэт скачать

Вобразы вольги у рамане гандлярка и паэт

Вобразы вольги у рамане гандлярка и паэт.
ў 1957 годзе ён быў рэабілітаваны. Менавіта Іван Кавалёў стаў прататыпам камандзіра Яўсея, героя аповесці «Гандлярка і паэт». Вобраз Вольгі Ляновіч, галоўнай гераіні аповесці, з'явіцца пазней, калі ўвагу пісьменніка прыцягнула вядомая ўсяму Камароўскаму рынку гандлярка Вольга — «прыгажуня, весялуха, рагатуха». Узнікла жаданне напісаць аповесць пра гандлярку-падполынчыцу. Але ідэя не знаходзіла ўвасаблення 25 гадоў: ніяк не вырысоўваўся сюжэт, праз які можна было б раскрыць цікавы і самабытны характар выбранай гераіні. Дапамог выпадак.

Аднойчы ў Саюз пісьменнікаў нейкая жанчына прынесла сшытак з вершамі, якія належалі палоннаму хвораму хлопцу. У час вайны хлопца выкупіла цётка гэтай жанчыны. Калі гэты сшытак патрапіў у рукі Шамякіна, яму стала ясна: сюжэт «ёсць»! Вольга выкуплівае палоннага, а ён паэт. Незвычайная сітуацыя ў звычайных для вайны абставінах. У 1976 годзе аповесць з'явілася ў друку, у наступным годзе — у перакладзе на рускую мову.

Яна была надрукавана ў «Раман-газеце» і папулярным часопісе «Молодая гвардня». 2. Першая частка аповесці «Гандлярка і паэт» знаёміць з сям'ёй Ляновічаў, у якой выхоўвалася Вольга, галоўная гераіня твора. Шамякін падрабязна апісвае тыя ўмовы, уклад жыцця сям'і, тую асаблівую атмасферу сямейнага быту, якія фарміравалі характар гераіні. Бацька Вольгі не меў на яе асаблівага ўплыву, таму што ў доме ўсім запраўляла маці, на працы і гандлі якой трымаўся дабрабыт сям'і, якая «працавала, як нявольніца» і на Камароўскім рынку, і дома. Сям'я жыла дастаткова заможна, аўтар падрабязна пералічвае тыя рэчы, якія мела сям'я, і гэта не выпадкова: для сям'і Ляновічаў гэты дабрабыт, рэчы — самае галоўнае, чым можна ганарыцца перад суседзямі, знаёмымі з рынку. Вольга — дзіця сваёй сям'і.

I для яе матэрыяльныя каштоўнасці важней за ўсё іншае. Можа, гэтыя каштоўнасці для яе на першым месцы таму, што даставаліся яны «катаржнай працай», удзел у якой Вольга прымала з маленства. («Можа, годзікі тры ёй было, не.


Подборка редакции:
avatar